Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

імпульсіўны // імпульсны

Імпульсіўны.
1. Абумоўлены несвядомым, непераадольным матывам; які не залежыць ад волі, свядомасці.
Сінонім: міжвольны.
Дзеці, паступіўшыя ў школу, шмат у чым яшчэ дзейнічаюць пад уплывам першых неўсвядомленых пабуджэнняў, захапленняў. Іх дзеянні часта імпульсіўныя. Педагогіка.
2. Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу - унутранага штуршка; парывісты (пра чалавека).
Яму часта не хапае цярплівасці, спакою, метадычнасці, рытму ў працы. Гэта натура паэтычная, імпульсіўная. Ф.Куляшоў.

Імпульсны. Які мае адносіны да электрычных імпульсаў, звязаны з імі.
Імпульсная радыёсувязь. Імпульсны генератар.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008