індывідуалізаваны // індывідуалістычны // індывідуальны

Індывідуалізаваны. Не падобны на іншых, своеасаблівы.
Важнейшым сродкам характарыстыкі з'яўляецца мова герояў, выразная, строга індывідуалізаваная. Л.Тамашова.

Індывідуалістычны. Які мае адносіны да індывідуаліста, індывідуалізму - светапогляду, згодна з якім інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.
Герой асабістае шчасце мысліць не як індывідуалістычнае, «вырванае» з жыцця, а як звязанае са шчасцем грамадскім, агульным, калектыўным. І.Навуменка.

Індывідуальны. Які мае адносіны да адной асобы ці з'явы.
Сінонім: асабісты.
У кожным такім раёне ёсць свае школы, дзіцячыя сады, крамы, кінатэатры, сталовыя, прадугледжаны і гаражы для індывідуальных машын. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць