інструктарскі // інструкцыйны
Інструктарскі. Які мае адносіны да інструктара.
У гэты час ён [Я.Колас] знаходзіўся ў Курскай губерні і працаваў настаўнікам, інструктарам па школах, членам інструктарскай калегіі. Л.Фіглоўская.
Інструкцыйны. Які мае адносіны да інструкцыі.
Прадстаўнік з раёна правёў семінарскія заняткі, даў карысныя практычныя нарады і інструкцыйныя ўстаноўкі. Звязда.