Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

інтэлігентны // інтэлігенцкі

Інтэлігентны.
1. Характэрны для інтэлігента, інтэлігенцыі.
Інтэлігентны: чалавек, выгляд; інтэлігентная: прафесія, праца, знешнасць, мова; інтэлігентнае: грамадства, аблічча і інш.
Я гляджу на невялікі бюст Янкі Купалы, што стаіць на маім пісьмовым стале, углядаюся ў тонкія, вельмі знаёмыя, інтэлігентныя рысы яго твару. Я.Рамановіч.
2. Адукаваны, культурны.
Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны. А.Кулакоўскі.

Інтэлігенцкі. Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі.
Інтэлігенцкія: звычкі, погляды; інтэлігенцкая: бездапаможнасць, мяккацеласць, размова, сям'я і інш.
Тут мела свой уплыў інтэлігенцкае паходжанне Багдановіча, выхаванне таленту паэта на ўзорах класічнай паэзіі. А.Лойка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008