інтэрнацыяналістычны // інтэрнацыяналісцкі // інтэрнацыянальны
Інтэрнацыяналістычны. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму.
Інтэрнацыяналістычная салідарнасць.
Інтэрнацыяналісцкі. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму, інтэрнацыяналіста.
Можна назваць многа твораў, якія ўдала перадаюць інтэрнацыяналісцкія пачуцці беларускага народа. Полымя.
Інтэрнацыянальны. Які мае адносіны да ўсіх народаў і нацый.
Сінонім: міжнародны.
І да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. І.Сіняўскі.