Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

кабыла // кабыліца // кабылка

Кабыла. Самка каня.
Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка.

Кабыліца. Маладая рослая кабыла; жаробка.
Першая лёгка і размашыста ішла агністая .., з белай мецінкай на лбе кабыліца Зорка. М.Ракітны.

Кабылка.
1. Памянш.-ласк. да кабыла.
Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. А.Кулакоўскі.
2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (балалайцы, скрыпцы і пад.).
Скрыпічная кабылка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008