камедыйны // камічны

Камедыйны. Які мае адносіны да камедыі, характэрны для гэтага літаратурнага жанру.
Цыбулька аказваецца не проста камедыйным персанажам, нейкім дзедам-балагурам «наогул», а жывым чалавекам з індывідуальным лёсам, шчодра надзеленым не толькі гумарам, практычнай кемнасцю, але і шырынёй мыслення. ЛіМ.

Камічны.
1. Які выклікае смех; забаўны.
- Вельмі арыгінальны чалавек і столькі розных камічных гісторый ведае. Я.Рамановіч.
2. Характэрны для камедыі; камедыйны.
Сумесь урачыстай біблейскай мовы з бытавымі вобразамі надае ўроку дзяка цікавы камічны эфект. Р.Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць