кансерватарскі // кансерваторскі // кансерватыўны // кансервацыйны

Кансерватарскі. Які мае адносіны да кансерватара, уласцівы яму.
Кансерватарскія погляды. Кансерватарскія прынцыпы.

Кансерваторскі. Які мае адносіны да кансерваторыі.
Ён атрымаў добрую кансерваторскую адукацыю і сам цяпер працаваў у кансерваторыі. ЛіМ.

Кансерватыўны. Варожы новаму, прагрэсіўнаму, прыхільны да старога, аджыўшага.
Малады настаўнік - вораг дэспатызму, прымусу, усяго аджываючага, кансерватыўнага. Л.Фіглоўская.

Кансервацыйны. Звязаны з кансервацыяй - засцярогай ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.
Працягваюцца кансервацыйныя работы на Мірскім замку, ідзе аднаўленне кальвінісцкага храма ў Смаргоні. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.

Паведаміць пра недакладнасьць