клюшка // клюшня

Клюшка. Лёгкая палка з загнутым канцом для гульні ў хакей.
Не простая гэта рэч - хакейная клюшка. Ды і сам хакей, скажу я вам, гульня не абы-якая. Р.Няхай.

Клюшня. Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы і служыць для хапання.
Маленькі краб, выкінуты хваляю на бераг, затаіўся пад каменем, дзе засталося крыху вільгаці, і пагражальна варушыць чорнымі клюшнямі. Я.Бяганская.

Паведаміць пра недакладнасьць