лазурак // лазурыт
Лазурак.
1. Светла-сіні колер, колер яснага неба.
Сінонім: блакіт.
На хмарным небе вызначылася мясцінка сіняга лазурку. Ц.Гартны.
2. Фарба светла-сіняга, блакітнага колеру.
Сінія фарбы - ультрамарын і малярны лазурак. Таваразнаўства.
Лазурыт. Мінерал цёмна-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).
Трапляецца лазурыт у суцэльных шчыльных масах, часам у крышталях кубічнай сістэмы. Колер лазурна-сіні, блакітны, фіялетавы. Бляск шкляны. БелСЭ.