Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

лакіравальны // лакіраваны // лакірованы // лакіровачны

Лакіравальны. Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для яго.
Цэх атрымаў новыя лакіравальныя машыны, і таму ёсць усе падставы значна палепшыць якасць прадукцыі. Звязда.

Лакіраваны.
1. Пакрыты лакам.
Праўда, самога пана бачылі ў Руднічах толькі адзін раз. Прыкаціў у лакіраванай брычцы, агледзеў дом, палеткі, пераначаваў і паехаў. Я.Курто.
2. перан. Бліскучы, глянцавіты.
Росы сплывалі з абмытых, нібы лакіраваных дрэў. У.Караткевіч.

Лакірованы. Тое, што і лакіраваны.
Лакірованая шафа. Лакірованыя чаравікі.

Лакіровачны. Які мае адносіны да лакіравання; звязаны з лакіраваннем, прызначаны для яго.
У лакіровачным цэху я наглядаў за лакіроўкай абадоў і рам. Беларусь.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008