ледзянець // ледзяніць

Ледзянець.
1. Пакрывацца зверху лёдам.
Зіма ніяк не клалася на зямлю - з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. В.Карамазаў.
2. Станавіцца халодным, як лёд, мерзнуць, дубець; нямець.
Далібор павольна ехаў на кані і адчуваў, як мярцвее і ледзянее зямля і неба. Л.Дайнека.

Ледзяніць. каго-што.
1. Ператвараць у лёд; замарожваць.
Браўся мароз - ды на суткі, не болей, ледзяніў толькі снег, не выйсці, не высунуцца на дарогу. І.Пташнікаў.
|| Пранізваць холадам. Холад настойліва забіраўся пад майкі і ледзяніў цела. У.Карпаў.
2. перан., звычайна са словамі «кроў», «сэрца», «душу» і пад. Даводзіць да стану здранцвення, жаху.
Ці могуць людзі, паміраючы, адчуваць сябе шчаслівымі?.. Такога, мусіць, не бывае: усведамленне рэальнай смерці ледзяніць усе пачуцці чалавека. А.Капусцін.

Паведаміць пра недакладнасьць