мазолісты // мазольны

Мазолісты. Пакрыты мазалямі; з мазалямі.
Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. А.Асіпенка.

Мазольны.
1. Які мае адносіны да мазаля; звязаны з вялікай затратай працы, цяжкі; прызначаны для вывядзення мазалёў.
Каралёк не хацеў пазычаць грошы - парабчанскія мазольныя капейкі. С.Александровіч.
2. Тое, што і мазолісты.
Мудрыя законы Краіны Саветаў пісаны рукою рабочай, мазольнай. Я.Купала.

Паведаміць пра недакладнасьць