майстравы // майстроўскі // майстэрскі

Майстравы. Уст. Рабочы, рамеснік.
З усіх вагонаў пайшлі: мужчыны ... з чамаданамі, партфелямі, дзеці, сяляне ў лапцях, армяках, майстравыя з інструментамі. П.Галавач.

Майстроўскі. Які належыць майстру.
Майстроўскі метр. Майстроўскі цыркуль.

Майстэрскі. Уласцівы сапраўднаму майстру; вельмі добра, дасканала выкананы.
Майстэрская работа. Майстэрскае выкананне.

Паведаміць пра недакладнасьць