Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

маладжавы // маладзейшы // малодшы

Маладжавы. Які выглядае маладзей сваіх год.
Адчуваючы няёмкасць, Казік нахмурыўся, і яго тонкі маладжавы твар стаў ненатуральна строгім, сур'ёзным. У.Краўчанка.
Няправільна. Яны [ахоўнікі] былі маладжавыя (трэба: маладыя) па ўзросту і бялявыя з выгляду. М.Аўрамчык.

Маладзейшы. Выш. ст. да прым. малады; больш малады.
Аблуплены на санцапёку нос і шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, і ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год - здаваўся хлапчуком. І.Шамякін.

Малодшы.
1. Якому менш год у параўнанні з кім-н.; самы малады сярод іншых.
Следам за гэтым пачуліся лёгкія і частыя крокі, і ў пакой увайшла малодшая дачка пана падлоўчага. Я.Колас.
2. Ніжэйшы чынам, званнем; ніжэйшы па службоваму становішчу.
Яфрэйтарскі чын быў адзін, ні малодшых, ні старшых яфрэйтараў не было. К.Чорны.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008