манарх // манах

Манарх. Асоба, якая стаіць на чале манархіі (цар, кароль, імператар і г.д.).
У часы бурных народных выступленняў зляталі галовы не толькі паноў, але і саміх манархаў. А.Якімовіч.

Манах. Сябра царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця.
Маці і тая плюецца, калі хто часам скажа пра манаха. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць