наглядальніцкі // наглядальны // наглядны // наглядчыцкі

Наглядальніцкі. Які мае адносіны да наглядальніка, наглядання.
Наглядальніцкія абавязкі.

Наглядальны.
1. Той, хто ўмее наглядаць.
Вока ў яго наглядальнае. П.Броўка.
2. Які служыць для наглядання, назірання; назіральны.
Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. М.Лынькоў.

Наглядны.
1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца; які служыць для паказу.
У ходзе вывучэння біялогіі, фізікі, хіміі шырока выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі. Беларусь.
2. Зусім відавочны з непасрэднага назірання; пераканаўчы.
Зборнік - наглядны паказчык, якіх поспехаў дабіліся беларускія пісьменнікі. А.Лойка.

Наглядчыцкі. Які мае адносіны да наглядчыка, належыць наглядчыку.
Паглядаючы раз-пораз на рыдлёўку, палонныя разам з тым спадылба зіркалі па баках, асцерагаючыся наглядчыцкіх кіёў. М.Аўрамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць