надзённы // падзённы

Надзённы.
1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны.
Сінонім: актуальны.
Надзённае пытанне. Надзённыя праблемы.
2. Які бывае кожны дзень.
Надзённыя клопаты. Надзённыя заняткі.

Падзённы. Які налічваецца з разліку за кожны рабочы дзень; які выконвае работу з аплатай за кожны рабочы дзень.
Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць па маёнтках. А.Місько.

Паведаміць пра недакладнасьць