начыста // начыстату / начыстую

Начыста.
1. Без памарак, канчаткова; вельмі чыста.
Лепшыя канспекты, як правіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста. У.Карпаў.
2. Цалкам; поўнасцю.
Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, а каго ў Нямеччыну пагналі. Б.Сачанка.

Начыстату. Разм. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; начыстую.
Сакратар жвава адсунуў сваё крэсла, падсеў бліжэй да Жывіцы: - Гавары ўсё, начыстату. М.Ваданосаў.

Начыстую. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра; начыстату.
Бергер здзівіўся: - Будзем гаварыць начыстую? І.Гурскі.

Паведаміць пра недакладнасьць