паблажлівы // паблажэлы
Паблажлівы. Нястрогі, непатрабавальны; які робіць паблажкі. Яна лічыла, што мела права на такі насмешлівы і паблажлівы тон. А.Васілевіч.
Паблажэлы. Які прыкметна пахудзеў, страціў прываблівасць, прыгажосць. Паблажэлы выгляд. Паблажэлы чалавек.