Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

павадыр // праваднік // правадыр

Павадыр. Той, хто водзіць каго-н.
Лірнік іграў-спяваў пра нялёгкую долю людскую, а павадыр прымаў міласціну - капейчыну, хлеба кавалак... Я.Пархута.

Праваднік.
1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці.
Праваднік павінен ведаць не менш за разведчыка, дзе падпільноўвае вораг. Праваднік павінен ведаць больш за разведчыка, як абысці ворага. А.Кулакоўскі.
2. Чыгуначны работнік, які наглядае за парадкам у вагоне.
Праваднік быў рады, што ў душным вагоне знайшлася жывая душа, з якой можна было бавіць час. А.Кудравец.

Правадыр. Агульнапрызнаны ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа).
Пасля адыходу ў «лепшы свет» правадыра і бацькі народаў нішто не парушылася і не развалілася. С.Грахоўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008