падбадзёраны // падбадзёрлівы

Падбадзёраны. Такі, якому надалі ўпэўненасці, сілы, бадзёрасці; якому паднялі настрой; якога падбадзёрылі.
Вучань, падбадзёраны настаўнікам, пачаў даваць больш упэўненыя і глыбокія адказы на пытанні.

Падбадзёрлівы. Разм. Які надае ўпэўненасць, сілу, падымае настрой.
Халоднае золкае паветра ўварвалася ў пакой, прынёсшы з сабой непаўторныя пахі вясны - свежыя, падбадзёрлівыя, поўныя неспакою, абнаўлення. У.Шыцік.

Паведаміць пра недакладнасьць