Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

падворак // падвор'е

Падворак. Разм. Двор каля хаты, дома.
Сінонім: надворак.
Даверлівыя да людзей, яны [буслы] кружылі зусім нізка над хатай, а часам спускаліся і на падворак. В.Вітка.

Падвор'е.
1. Тое, што і падворак.
Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор'і валяліся старыя колы, бароны, кавалкі ржавага жалеза. А.Марціновіч.
2. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру ці архірэю.
- Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор'е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. У.Караткевіч.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008