паднябенны // паднябесны

Паднябенны. Які мае адносіны да верхняй часткі поласці рота - паднябення.
Поласць рота адмяжоўваецца ад поласці носа паднябеннымі касцямі і адросткамі верхнясківічных касцей. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Паднябесны. Які знаходзіцца або адбываецца ў паднябессі.
Жаваранак з паднябеснай высі перадае на зямлю па радыё весткі аб хітрыках нябеснай дыпламатыі. К.Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць