падплёт // паплёт
Падплёт. Двайное перапляценне на падэшве лапцей.
На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску. П.Галавач.
Паплёт. зб.
1. Пруты, якімі жэрдкі з саломай мацуюцца да лат пры крыцці страхі.
Лазовы паплёт.
2. Абл. Латы, жэрдкі, якія насцілаюцца на кроквы пад страху, дах.
А пад нагамі чаго толькі няма: тут і прэлая са страхі салома, і гнілы паплёт, і цэгла ў сажы. М.Гроднеў.