падсумаваць // пасумаваць

Падсумаваць. Падвесці падрахунак чаму-н.; абагульніць сказанае.
Ён нібы падсумоўваў гаворанае, а на самай справе аддаваў свой загад на жніво. А.Жук.

Пасумаваць. Сумаваць некаторы час, пабыць сумным.
Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, пасумуем па сваёй краіне, песню «А ў бары, бары» спяём. П.Панчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць