Папярэджваць. каго-што.
1. Загадзя паведамляць каму-н. пра што-н.
З раёна звоняць і папярэджваюць, што да нас выязджае гэтае самае абласное начальства. М.Ракітны.
2. Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.
Па свайму вопыту майстар ведае, якія памылкі можа дапусціць навічок, а таму ён іх папярэджвае загадзя. Звязда.
Папярэднічаць. Адбывацца, здарацца раней чаго-н., перад чым-н.
Навела ў Лынькова не толькі папярэднічала аповесці і раману, але ў пэўнай меры і падрыхтавала іх. Д.Бугаёў.