парусінавы // парусны

Парусінавы. Зроблены з парусіны - грубай моцнай ільняной тканіны.
Я моўчкі збіваў парусінавымі туфлямі халодную расу і ўсё спяшаўся. І.Чыгрынаў.

Парусны. Які мае адносіны да паруса; з парусамі.
Дзеці плывуць усё далей на лёгкай паруснай лодцы. Полымя.

Паведаміць пра недакладнасьць