паспешлівы / паспешны // паспяховы

Паспешлівы.
1. Які прывык спяшацца; які спяшаецца.
Сінонім: таропкі.
Дзімін паспакайнеў, стаў не такім паспешлівым, пачаў больш думаць. У.Карпаў.
2. Неабдуманы, заўчасны.
А можа трэба было не згадзіцца на гэта паспешлівае вяселле? І.Шамякін.

Паспешны. Тое, што і паспешлівы.
Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад'езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта. Я.Колас.

Паспяховы. Які вызначаецца поспехам, заключае ў сабе поспех.
Паспяховае выкананне плана.

Паведаміць пра недакладнасьць