Патагенны. Спец. Хваробатворны; які выклікае хваробу.
Балотная вада і гразь таксама з'яўляюцца крыніцамі забруджання канечнасцей патагеннымі мікробамі. А.Ганчароў.
Патагонны.
1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту.
Маліна здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як добры патагонны сродак. Звязда.
2. перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы.
Увесь гэты патагонны апарат, які знаходзіцца на службе прыгоннікаў-памешчыкаў, удасканальваецца ўрадам, каб лепш выціскаць сокі з сялян. А.Смірноў.