Патужыць. Пасумаваць, пагараваць; тужыць некаторы час.
Як пачаў ён [камар] параю з мушкай жыць - давялося беднаму патужыць. М.Багдановіч.
Патужыць. Зрабіць больш тугім, тужэйшым.
Патужыць пояс. Патужыць рэмень.
Патужэць. Зрабіцца больш тугім, стаць тужэйшым.
Зямля зляжалася, патужэла.