Патэтычны. Поўны пафасу; усхваляваны, страсны.
Кафедру зноў займае ксёндз Пацейкоўскі. Яго папярэднія казанні толькі ўступ, падрыхтоўка да трэцяга, самага асноўнага і патэтычнага. Я.Колас.
Паэтычны.
1. Які звязаны з паэзіяй; здольны да паэзіі.
Безумоўна, нельга не адзначыць, што паэтычнаму перакладу «Слова» папярэднічала работа па празаічнаму перакладу яго. Д.Палітыка.
2. Павышана эмацыянальны, вельмі ўражлівы, чуллівы; узвышаны, лірычны.
Дзядзька любіць і моцна адчувае сваёй паэтычнай душой усё прыгожае на зямлі. С.Майхровіч.