паўстанак // паўстанец

Паўстанак. Невялікая чыгуначная станцыя.
Яны чакалі на паўстанку больш за суткі, бо не было яшчэ тут ні сталага графіка, ні цвёрдага раскладу. А.Кулакоўскі.

Паўстанец. Удзельнік паўстання.
З паўстанцамі жорстка распраўляліся карныя атрады, якія пасылаў у вёску царскі ўрад. М.Ларчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць