паштамт // пошта

Паштамт. Галоўная паштовая ўстанова горада.
[Іна] не прыкмеціла, як апынулася каля будынка паштамта. М.Ваданосаў.

Пошта.
1. Установа для перасылкі пісем, грошай, пасылак і г.д.
На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. А.Якімовіч.
2. Тое, што дастаўляецца гэтай установай; карэспандэнцыя.
Захар штодзённа ездзіў на фурманцы ў раён, прывозіў пошту. І.Дуброўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць