паяснічны // паясны

Паяснічны. Які мае адносіны да паясніцы.
Выгіны ў шыйнай і паяснічнай частках пазваночніка звернуты выпукласцямі ўперад, а ў грудной і крыжавой - назад. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Паясны.
1. Які мае адносіны да пояса; які носіцца на поясе.
Чацвёрты павольна адышоўся і ўзяў з купіны шырокі лаясны рэмень. Э.Самуйлёнак.
2. Выкананы да пояса, да таліі.
Купала запытаўся, які ў мяне настрой. Я сказаў, што вельмі творчы. Пачаў ляпіць паясны партрэт Сурыкава, раблю праект помніка лётчыку Грыцаўцу. З.Азгур.

Паведаміць пра недакладнасьць