Перагружаны. Перамешчаны з аднаго месца на іншае; нагружаны звыш нормы.
Дарогі былі перагружаны, цягнікі рухаліся марудна, падоўгу прастойвалі. А.Марціновіч.
Перагрузачны. Які мае адносіны да перагрузкі; які прызначаны для перагрузкі.
Уся перагрузачная пляцоўка была застаўлена кантэйнерамі, скрынкамі розных памераў, і нам спачатку здалося, што прайсці тут зусім немагчыма. ЛіМ.