пергамен / пергамент // перманент

Пергамен. Тое ж, што і пергамент.
Самы тонкі пергамен даюць шкуркі трусоў і вавёрак. Але спыніліся на шкурках абяскроўленых цялят, бо з іх атрымліваецца на дзіва беласнежны, прыемны воку пергамен. Л.Дайнека.

Пергамент.
1. Спецыяльна апрацаваная цялячая скура, на якой пісалі да вынаходства паперы.
Матэрыял для пісьма - пергамент - каштаваў вельмі дорага. Гісторыя БССР.
2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры.
Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. У.Караткевіч.

Перманент. Доўгатэрміновая завіўка валасоў.
Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць