пісьменнасць // пісьменнасць / пісьменства

Пісьменнасць.
1. Сістэма графічных знакаў, якія выкарыстоўваюцца для пісання.
Гісторыя чалавецтва да ўзнікнення СССР не ведала такіх прыкладаў, каб за кароткі час каля пяцідзесяці народнасцей, якія былі неадукаванымі, стварылі сваю пісьменнасць, літаратуру. Звязда.
2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.
Раннія дысертацыі лексікалагічнага напрамку прысвечаны аналізу лексічнага саставу паасобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці. А.Жураўскі.

Пісьменнасць. Уменне чытаць і пісаць; граматнасць; наяўнасць ведаў у якой-н. галіне.
Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці. Я.Колас.

Пісьменства. Тое, што і пісьменнасць.
Цераз пераклады ўваходзіць нацыянальнае пісьменства ў скарбніцу сусветнай літаратуры. У.Калеснік.

Паведаміць пра недакладнасьць