Пракус. Рана ад укусу; пракушанае месца.
З раны ўвесь час ішла кроў: пракус быў глыбокі і, відаць, пашкодзіў крывяносны сасуд. ЛіМ.
Прыкус. Становішча зубоў пры самкнутых сківіцах.
Жорсткі прыкус Іванавага рота змяніўся ўсмешкай: на адным краёчку вуснаў. У.Караткевіч.