Прыдзіра. Разм. Прыдзірлівы чалавек.
Адны знаходзілі ... інспектара чалавекам, з якім яшчэ жыць можна; другія ж, наадварот, даводзілі, што ён - прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу. Я.Колас.
Прыдзірка. Папрок, заўвага, абвінавачанне, зробленае без дастатковых падстаў.
А я думаю, таварыш Собіч, што гэта проста прыдзірка. Няма ў нас злодзеяў! Я.Скрыган.