пужаны // пужлівы

Пужаны. Такі, якога часта і многа пужалі.
Сінонім: напужаны.
Дзяўчат поўная вёска, а жаніхі надта пужаныя сталі, у сваты баяцца ездзіць. А.Асіпенка.

Пужлівы. Які лёгка пужаецца, якога лёгка напужаць.
Сінонім: палахлівы.
Крыкі пужлівых людзей не стрымаюць хай бітвы размах. М.Багдановіч.

Паведаміць пра недакладнасьць