пчалаводны / пчалаводчы // пчальніковы // пчалярскі

Пчалаводны. Які мае адносіны да пчалавода, пчалаводства; пчалаводчы.
Пчалаводны занятак.

Пчалаводчы. Які звязаны з развядзеннем пчол, пчалярствам; пчалаводны.
Асаблівую ўвагу ў нашых умовах неабходна ўдзяліць арганізацыі пчалаводчых гаспадарак. Звязда.

Пчальніковы. Які мае адносіны да пчальніка, пасекі.
Пчальніковая гаспадарка.

Пчалярскі. Які мае адносіны да пчаляра, пчалярства; прызначаны для пчаляра ці належыць яму.
Толькі старанна ўцяпліўшы і цалкам падрыхтаваўшы вуллі да зімоўкі, ён пачаў парадкаваць свой пчалярскі інвентар і складваць яго да наступнай вясны. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць