пясковы / пясочны // пясчаны

Пясковы. Тое, што і пясочны.
Нібы ў гадзінніку пясковым, плыве цурок драбніц-клапот. У.Жылка.

Пясочны.
1. Які мае адносіны да пяску, прызначаны для яго; з пяску.
У ліпені - жніўні, падобна на хатніх курэй, любяць прымаць пясочныя ванны глушцы, цецерукі, курапаткі. А.Ставер.
2. Шаравата-жоўты, колеру пяску.
Да яго ішла, гулка ступаючы абцасікамі лакіраваных басаножак, паўнаватая, у плашчы пясочнага колеру, жанчына. В.Адамчык.
3. Прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста.
Пясочнае пірожнае. Пясочнае пячэнне.

Пясчаны.
1. Пакрыты пяском, пяскамі; з аднаго пяску.
Здавалася, усё навакол занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Я.Колас.
2. З вялікай прымессю пяску; у якім шмат пяску; пескаваты.
Ворная зямля ў малінаўцаў была ... напалову палеская - пустая і пясчаная. А.Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць