Радкавы. Абл. Радкаваты.
Дожджык быў малы і радкавы, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі ў твар, як шротам. У.Дамашэвіч.
Радковы. Звязаны з пасевам ці пасадкай радкамі.
Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. М.Паслядовіч.