развалены // развалісты

Развалены. Які разваліўся; разламаны, паламаны.
[Максім Астапавіч] абышоў навокал хату - усё было старое, трухлявае, разваленае. К.Чорны.

Развалісты. Разм. З пахістваннем з боку ў бок (пра паходку).
Камлюкаваты Пшанічны развалістай хадой ступіў наперад. В.Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць