разводдзе // разводка

Разводдзе. Вясенняя паводка, вясенні разліў.
Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дома, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. А.Кулакоўскі.

Разводка. Інструмент для развядзення зубоў пілы.
Прынёс напілак, разводку, прысеўшы на козлах, пачаў вастрыць пілу. М.Гроднеў.

Паведаміць пра недакладнасьць