расчыніць // рашчыніць

Расчыніць. што. Адчыніць што-н. зачыненае.
На першых двух уроках мы павінны былі пісаць сачыненне. Я прыйшоў у клас першы, расчыніў вокны. Раніца, а сонца ўжо высока ў небе. Маладосць.

Рашчыніць. што. Прыгатаваць цеста (рошчыну), развёўшы муку вадою ці малаком.
Вярнуўшыся з поля, маці рашчыніла хлеб у дзежцы - першы хлеб з маладога жыта! М.Парахневіч.

Паведаміць пра недакладнасьць