рэалістычны // рэальны

Рэалістычны.
1. Які разумее і ўлічвае рэальныя абставіны; практычны.
Глыбока рэалістычнае мастацтва - па-сапраўднаму народнае, выяўляе вызваленчыя імкненні працоўных мас, іх гуманістычныя ідэалы. БелСЭ.
2. Які мае адносіны да рэалізму - творчага метаду ў літаратуры і мастацтве.
Спосаб паказу Кулакоўскім калектыву таксама цікавы, глыбока рэалістычны. Я.Скрыган.

Рэальны.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не выдуманы, сапраўдны.
Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В.Вольскі.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін; магчымы для выканання, ажыццяўлення.
Калі да гэтага разведка вялася толькі на падставе навуковых прагнозаў, то цяпер ідэя вялікай нафты атрымала рэальную аснову. В.Якавенка.

Паведаміць пра недакладнасьць