рэферат // рэферэнт

Рэферат.
1. Кароткі пераказ зместу навуковай працы, кнігі, артыкула і г.д.
Усё, аб чым ... [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Л.Арабей.
2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг, артыкулаў і г.д.
Максім Танк тады прачытаў рэферат аб беларускай літаратуры і вершы. Д.Бугаёў.

Рэферэнт. Службовая асоба, якая з'яўляецца дакладчыкам ці кансультантам па пэўных пытаннях.
- Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць