сальда // сальта

Сальда. Астатак, розніца па рахунку паміж прыходам і расходам (дэбітам і крэдытам).
- Ніякай катастрофы не відаць... Хоць бы раз Дзямід Мікалаевіч прапіў паўсотню грамадскіх грошай. А так - усё сальда ў нас дэбітовае. М.Паслядовіч.

Сальта. Пераварот у паветры цераз галаву (уперад ці назад).
Раптам з вады ракетай уверх выскачыў вялізны шчупак. Ён зрабіў у паветры адмысловае сальта і плюхнуўся назад у ваду. Р.Ігнаценка.

Паведаміць пра недакладнасьць